Лаба́рыя (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства Лабарыевыя (Lobariaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Лабарыя |
Лабарыя лёгачная |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Пададдзел: | Pezizomycotina | Падклас: | Lecanoromycetidae | Падпарадак: | Peltigerineae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lobaria (Schreb.) Hoffm., 1796
|
|
Закрыць
Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца лабарыя лёгачная і лабарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.
Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — характэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2—10-клетачныя. Фікабіёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.
- Лобария — род Lobaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lobaria у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)