![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Louis_B_Mayer_cropped.jpg/640px-Louis_B_Mayer_cropped.jpg&w=640&q=50)
Луіс Барт Маер
амерыканскі кінапрадзюсар (1884–1957) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіс Барт Маер, сапр. Лазар Маер (4 ліпеня 1882, Мінск — 29 кастрычніка 1957, Лос-Анджэлес) — амерыканскі прадпрымальнік, прадзюсар, адзін з заснавальнікаў і да 1951 года віцэ-прэзідэнт галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer. Уладальнік адной з найлепшых стайняў ЗША.
Луіс Барт Маер | |
---|---|
англ.: Louis B. Mayer | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1884 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 29 кастрычніка 1957(1957-10-29)[1] (73 гады) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. У малым узросце разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Тут закончыў пачатковую школу, далей працаваў, як і бацька прыбіральшчыкам. У 1907 годзе купіў кінатэатр, а ўжо ў 1915 годзе з’яўляўся ўладальнікам сеткі кінатэатраў Louis B. Mayer Pictures.
У 1924 годзе разам з Голдвінам і Лоўвенам заснаваў Metro-Goldwyn-Mayer, а ў 1927 годзе належаў да заснавальнікаў амерыканскай кінапрэміі «Оскар». У 30-х і 40-х гадах быў адным з самых багатых людзей Амерыкі.