Міжнародная арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Люблінскі трохвугольнік (літ.: Liublino trikampis, польск.: Trójkąt Lubelski, укр.: Люблінський трикутник) — трохбаковы рэгіянальны саюз для палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва паміж Літвой, Польшчай і Украінай[1].
Люблінскі трохвугольнік | |
---|---|
англ.: Lublin Triangle | |
Краіны Люблінскага трохвугольніка Краіны ЕС і НАТА |
|
Абрэвіятура |
LT, TL, ЛТ |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы |
літоўская, украінская, польская |
Кіраўнікі | |
МЗС Літвы | Лінас Лінкявічус |
МЗС Польшчы | Яцэк Чапутовіч |
МЗС Украіны | Дзмітрый Кулеба |
Заснаванне | |
заключэнне дэкларацыі паміж: Літва Польшча Украіна |
28 ліпеня 2020 |
Член у |
НАТА, Еўрапейскі Саюз |
umcs.pl/pl/trojkat-lubel… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
28 ліпеня 2020 года ў Любліне (Польшча), была падпісана сумесная дэкларацыя міністраў замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны аб стварэнні фармату міжнароднай арганізацыі[1].
Ідэя стварэння такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол[2].
Згодна з гэтай сумеснай дэкларацыяй Літвы, Польшчы і Украіны, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў павінны рэгулярна праводзіць сустрэчы, у прыватнасці, у сферы шматбаковай дзейнасці і пры ўдзеле выбраных партнёраў. Яны таксама арганізуюць кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў сваіх краін і ствараюць у гэтых міністэрствах пазіцыі па пытаннях супрацоўніцтва ў Люблінскім трохвугольніку[1].
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трохвугольніка[3].
Міжпарламенцкая асамблея Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сейму Літоўскай Рэспублікі, Сейма і Сэната Рэспублікі Польшча была створана ў 2005 годзе для наладжвання дыялогу трох краін у парламенцкім вымярэнні. Уступнае пасяджэнне Асамблеі адбылося 16 чэрвеня 2008 г. у Кіеве, Украіна. Асамблея мае камітэты па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва[4].
Літоўска-польска-ўкраінская брыгада была створана ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў сферы абароны ў 2014 годзе. Забеспячэнне нацыянальнага ўкладу ў шматнацыянальныя ваенныя фарміраванні (Рэзервовыя пагадненні ААН, Баявыя тактычныя групы ЕС, Сілы рэагавання НАТА), а таксама ў міжнародныя аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі пад эгідай ААН, Еўрасаюза, НАТА і іншых міжнародных арганізацый у сферы бяспекі на аснове мандата Савета Бяспекі ААН і ў выпадку зацвярджэння парламентамі краін-удзельніц[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.