Масленіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка, таксама Сырніца[1]) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.
Масленіца | |
---|---|
Манета «Масленіца», 20 рублёў | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Масленка, Запусты, Запусная нядзеля |
таксама | Сырная седміца, Сырны тыдзень (хрысц.) |
Значэнне | першая сустрэча вясны і праводзіны зімы |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Святкаванне | народныя гулянні |
Традыцыі | пякуць бліны, ходзяць у госці, застолля, катаюцца на санях і санках, рядятся, знішчаюць пудзіла Масленіцы |
Звязана з | Вялікім постам |
Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб’язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдня зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.