From Wikipedia, the free encyclopedia
Махамед Ірфаан Алі (англ.: Mohamed Irfaan Ali; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч Гаяны[1]. Член нацыянальнай Асамблеі, былы міністр жыллёвага будаўніцтва. Стаў прэзідэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбараў 2 сакавіка 2020 года[2].
Махамед Ірфаан Алі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Mohamed Irfaan Ali | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1980 (44 гады) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі, мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сэнт-Станіслаус у Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадскім і рэгіянальным планаванні Універсітэта Вест-Індыі[3].
У 2006 годзе стаў членам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасля быў прызначаны на пасаду міністра жыллёвай і воднай гаспадаркі[4] і міністра індустрыі турызму і гандлю[5]. 19 студзеня 2019 года быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі, усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 года[6][7].
Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачванні ў змове і махлярстве Спецыяльным падраздзяленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гаяны (SOCU)[8]. Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасці гэтых абвінавачванняў і сцвярджалі, што яны насілі палітычны характар і былі «сфабрыкаваныя»[9]. Адразу ж пасля абрання кандыдатам у прэзідэнты, апаненты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігоддзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацый[10]. У кампаніі за прэзідэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай платформе, спасылаючыся на зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі[11]. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.