Мікала́й Іва́навіч Дземянце́й (25 мая 1930, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 10 ліпеня 2018, Ждановічы, Мінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1990—1991).

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Дземянцей, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ...
Мікалай Іванавіч Дземянцей
Thumb
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
28 ліпеня 1989 15 мая 1990
Папярэднік Георгій Таразевіч
Пераемнік пасада скасавана
Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
18 мая 1990 25 жніўня 1991
Папярэднік Іван Навуменка
Пераемнік Станіслаў Шушкевіч
Нараджэнне 25 мая 1930(1930-05-25)
Смерць 10 ліпеня 2018(2018-07-10) (88 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КП(б)Б, КПСС
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі —  1976Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага СцягаОрдэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Бронзавы медаль ВДНГ
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1930 года ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).

Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958—1962 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1977 года — загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979—1989 гады — сакратар ЦК КПБ. У 1989—1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР.

У пачатку 1990 года ўзначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 годзе, у перыяд Жнівеньскага путчу ў Маскве, выступіў у падтрымку ДКНС (пасля Мікалай Дземянцей сцвярджаў, што з яго боку аніякай падтрымкі не было). 25 жніўня 1991 года заявіў аб сваім сыходзе на пенсію.

У 1997—2000 гадах — член Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.

Памёр 10 ліпеня 2018 года ў Ждановічах Мінскага раёна[1]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.