Мікалай Паўлавіч Кніга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Паўлавіч Кніга (10 (23) лютага 1902, Коўбча, Клічаўскі раён — 20 снежня 1972) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958).

Хуткія факты Мікалай Паўлавіч Кніга, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1929 годзе медыцынскага факультэта БДУ займаўся практычнай і навуковай дзейнасцю ў лячэбных установах Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы на Клічаўшчыне, быў начальнікам санітарнай службы атрада. З сакавіка 1944 года ўзначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі.

З 1944 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце, загадчык кафедры оталарынгалогіі (1952), галоўны оталарынголаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі (1958). З 1962 года ўзначальваў навуковае таварыства оталарынголагаў Беларусі.

Асноўныя працы па праблемах склеромнай інфекцыі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі. Памёр у 1972 г.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads