нямецкі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Міраслаў Іозеф Клозэ (ням.: Miroslav Josef Klose, імя пры нараджэнні — Міраслаў Марыян Клозэ, польск.: Mirosław Marian Klose; нар. 9 чэрвеня 1978, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Чэмпіён свету 2014, срэбны прызёр чэмпіянату свету 2002 і Еўра-2008. Уладальнік бронзы сусветных чэмпіянатаў 2006 і 2010 гадоў, чэмпіянату Еўропы 2012. Займае першае месца сярод бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў свету — 16 мячоў. Адзіны футбаліст, які забіў на сусветных чэмпіянатах, якія праходзілі адзін за адным, па 5 мячоў, а таксама які вызначыўся не менш 4 раз на 3 з іх.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міраслаў Іозеф Клозэ | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Міра | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1978[1][2][…] (46 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’еру пачаў у клубе пятага дывізіёна «Хомбург» і ў свой першы сезон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзерслаўтэрна». Спачатку Клозэ гуляў у другой камандзе клуба, але потым галоўны трэнер клуба Ота Рэхагель заўважыў маладога нападніка і неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 года Міраслаў дэбютаваў у складзе клуба, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матча супраць «Айнтрахта», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[5].
2 сакавіка 2004 года Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Германіі клубам «Вердэр»[6][7], які праяўляў цікавасць да іграка на працягу ўсяго сезона з-за неабходнасці знайсці замену Аілтану, які сышоў у «Шальке-04»[8]. Кошт трансфера склаў 5 млн еўра, заробак іграка — 2,5 млн еўра ў год[6]. Дэбют Міраслава ў новым клубе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[9].
26 чэрвеня 2007 года прэзідэнт мюнхенскай «Баварыі» Карл-Хайнц Руменігэ абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Вердэрам» па пераходзе Клозэ. Міраслаў падпісаў з клубам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў еўра. У барацьбе за нападніка мюнхенскі клуб апярэдзіў такіх еўрапейскіх грандаў, як іспанская «Барселона» і італьянскі «Ювентус».
Улетку 2011 года ў Клозэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клуб не здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 года ігрок пакінуў клуб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клубам «Лацыа»[10]. Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года.
1 лістапада 2016 года стала вядома, што Клозэ завяршае кар’еру футбаліста і далучаецца да штабу нацыянальнай зборнай Германіі[11].
З узлётам кар’еры ігрок прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 года Клозэ атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[12]: яе галоўны трэнер Ежы Энгель прыехаў у Германію адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры яго каманды. Аднак Клозэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фёлера. Запрашэнне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клозэ ў яе складзе адбыўся ўжо 24 мая 2001 года ў Леверкузене ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету супраць зборнай Албаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзве хвіліны да канца гульні (2:1).
З лістапада 2016 года працаваў у трэнерскім штабе нацыянальную зборнай Германіі ў якасці памочніка Ёахіма Лёва. У маі 2018 года ўзначаліў юнацкую каманду мюнхенскай «Баварыі» да 17 гадоў. У маі 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт у якасці трэнера асноўнай каманды мюнхенскага клуба, дзе стаў памочнікам Ганса-Дзітэра Фліка. Пакінуў трэнерскі штаб разам з Флікам у маі 2021 года.
У чэрвені 2022 года было абвешчана, што Клозэ ўзначаліць аўстрыйскі клуб «Альтах»[13]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года[14].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.