Неапратэразой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неапратэразой, англ.: Neoproterozoic Era — геахраналагічная эра (апошняя эра пратэразоя), якая пачалася 1 млрд гадоў таму і завяршылася 542 млн гадоў таму.
Неапратэразой | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | Мезапратэразой[1] |
Наступны ў спісе | Палеазой[1] |
Дата пачатку | 1000000 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Дата заканчэння | каля 541000 тысячагоддзе да н.э.[1] |
Колер (шаснаццатковы трыплет) | FEB757 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З геалагічнай кропкі гледжання характарызуецца распадам старажытнага суперкантынента Радзінія як мінімум на 8 фрагментаў, у сувязі з чым спыняе існаванне старажытны суперакіян Міровія. Падчас крыягенія наступіла самае маштабнае аблядненне Зямлі — льды дасягалі экватара (Зямля-сняжок).
Да позняга неапратэразоя (эдыякарый) адносяцца найстаражытныя выкапні рэштак жывых арганізмаў, бо менавіта ў гэты час у жывых арганізмаў пачынае выпрацоўвацца нейкае падабенства цвёрдай абалонкі або шкілета. Большасць фаўны неапратэразоя не можа лічыцца продкамі сучасных жывёл, і ўсталяваць іх месца на эвалюцыйным дрэве вельмі праблематычна.
Неапратэразой падзелены на 3 перыяды: