From Wikipedia, the free encyclopedia
Аразірыйскі перыяд (стар.-грэч.: ὀροσειρά — «горны ланцуг») - трэці геалагічны перыяд палеапратэразойскай эры , працягваўся 2050-1800 мільёнаў гадоў таму (хранаметрычная датыроўка, а не базуецца на стратыграфіі) [1].
Другая палова перыяду адзначана інтэнсіўным гораўтварэннем практычна на ўсіх кантынентах. Верагодна, на працягу аразірыя атмасфера Зямлі стала акісляльнай (багатай кіслародам), дзякуючы фотасінтэзіруючай дзейнасці цыянабактэрый.
У аразірыі Зямля зведала два найбуйнейшых з вядомых астэроідных удараў. У пачатку перыяду, 2023 млн гадоў таму, сутыкненне з буйным астэроідам прывяло да утварэння астраблемы Врэдэфорт. Бліжэй да канца перыяду новы ўдар прывёў да утварэння медна-нікелевага руднага басейна ў Садберы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.