From Wikipedia, the free encyclopedia
Нос — пярэдняя частка судна, процілеглая карме. Зроблены такім чынам, каб скараціць да мінімуму супраціўленне вады. Пярэдні ўскраек носа судна называецца фарштэўнем.
Даўней на носе карабля мацаваліся фігурныя ростры.
Корпус судна ў раёне носа мае больш узмоцнены набор, што дае судну магчымасць штармаваць носам да хвалі і ветру і рабіць першы дотык да прычала насавой часткай судна (скулой судна) падчас швартовых аперацый. Таксама, па гэтай прычыне, у выпадку калі судна не можа пазбегнуць сутыкнення з іншым суднам ці з іншымі перашкодамі (скалы, рыфы, плаваючыя прадметы, прычал і да т.п.) пажадана першы ўдар прыняць носам (ці на нос).
Нос бывае прамы, з нахільным фарштэўнем, ледакольны, кліперскі, бульбавы і інш.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.