Нюкта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ню́кта, Ні́кта (стар.-грэч.: Νύξ, Νυκτός, «ноч») — бажаство ў грэчаскай міфалогіі[3], персаніфікацыя начной цемры.
Нюкта / Нікта | |
---|---|
Νυκτός | |
| |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | ноч |
Пол | жаночы |
Занятак | багіня ночы |
Бацька | Хаас |
Маці | Імгла |
Браты і сёстры | Эрэб, Гея, Тартар і Эрот |
Муж | Эрэб |
Дзеці | Немезіда, Charon[d], Гемера, Эрыс, Hypnos[d], Morpheus[d], Танатас, Momus[d], Апата, Geras[d], Lyssa[d], Oneiroi[d], Moirae[d], Эфір, Керы, Philotes[d], Moros[d], Oizys[d], Epiphron[d], Гесперыды, Phantasos[d], Atropos[d][1][2], Clotho[d][1][2], Lachesis[d][1][2], Eleos[d], Dolos[d], Hybris[d], Amicitia[d], Contentio[d], Dumiles[d], Epaphus[d], Euphrosyne[d], Эрот і Hesperis[d] |
Перыяд жыцця | несмяротная |
У іншых культурах | Нокс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле Гесіёда, Нюкта нарадзілася з Хааса (у выкладзе Гігіна, ад Хааса і Імглы[4]), з'яўляецца адной з першасных светаўтваральных патэнцый. Нікта нарадзіла светлага Эфіра і Гемеру (Дзень) (ад свайго брата Эрэба, які ўвасабляе вечную цемру)[5], а таксама яшчэ Танатаса (Смерць)[6], Гіпнаса (Сон)[6], Гераса (Старасць)[6], Эрыс (Разлад)[6], Керу (Гвалтоўную смерць; пад імем кер могуць таксама выступаць некалькі багінь)[6], Мора (які «адказваў» за рок і гвалтоўную смерць)[6], Харона, перавозчыка памерлых у Аід, — сілы, што хаваюць у сабе тайны жыцця і смерці, якія выклікаюць дысгарманічнасць у быцці свету, без якой, аднак, неймаверны ні свет, ні яго канчатковая гармонія. Часам у лік дзяцей Нюкты ўключаюць таксама Немесіду (Помста)[6], Апату (Зман)[6], Аніра — бога прарочых і хлуслівых сноў[6], Мома — бога насмешак[6], гесперыд[6], мойр (багінь лёсу)[6][7].
Жытло Нюкты размешчана ў бездані Тартара[8]; там сустракаюцца Нюкта-Ноч і Дзень-Гемера, змяняючы адзін аднаго і напераменку абыходзячы зямлю. Побач дамы сыноў Нікты — Сну і Смерці, на якія ніколі не глядзіць Геліяс.
Орфікі лічылі Нюкту (а не Хаас) першакрыніцай быцця. У арфічнай тэагоніі з Дэрвені Нюкта — «карміцелька багоў», з якой пачынаецца радавод[9]. Паводле орфікаў, было тры Нюкты: першая «праракае», другая «шаноўная», з ёй злучаецца яе бацька Фанес, а трэцяя нараджае Дыку[10]. Ёй прысвечаны III арфічны гімн, дзе яе атаясамляюць з Афрадытай[11]. Паводле Мусея, усё паходзіць ад Ночы і Тартара[12].
Яе аракул ў Мегарах[13]. Давала прадраканні ў Дэльфах[14].
У гонар Нюкты названы два нябесныя целы. Гэта імя носяць астэроід «Нюкта» з парадкавым нумарам 3908 і адзін з пяці спадарожнікаў Плутона — «Нікта», які быў адкрыты ў 2005 годзе і атрымаў назву 21 чэрвеня 2006 г. на сесіі Міжнароднага астранамічнага саюза.