From Wikipedia, the free encyclopedia
Нясві́ская Бі́блія або Бі́блія Сымо́на Бу́днага — пераклад на польскую мову ўсяе Бібліі, выкананы біблеістам і вучоным Сымонам Будным для выкарыстання ў набажэнствах Польскімі братамі. Перакладзеная ў Нясвіжы і надрукаваная ў Заслаўі або Уздзе ў 1572 годзе Мацеем Кавячынскім. Пераклад здзейснены з арыгінальных моў[1].
Нясвіжская Біблія | |
---|---|
Поўная назва | польск.: Biblia, To iest Księgi Starego i Nowego Przymierza znowu z ięzyka Ebrayskiego, Greckiego y Łacińskiego na Polski przełożone |
Скарачэнне | НБ |
Мова | польская |
Поўная Біблія апублікавана | 1572 |
Аўтар(ы) | Сымон Будны |
Мова крыніцы | іўрыт, грэчаская і лацінская |
Тып перакладу | даслоўны |
Канон | пратэстанцкі |
Вэб-старонка | у фармаце DjVu |
Сымон Будны, якога называюць «найвыдатнейшым гебраістам XVI стагоддзя»[2], быў прыхільнікам даслоўнага перакладу Святога Пісання, таму меў шмат заўвагаў да выдадзенай у 1563 годзе польскімі кальвіністамі Берасцейскае Бібліі. Лічыў, што ў яе ўведзеныя перайначаныя фармулёўкі, якія датычаць Ісуса (на думку арыяніна Буднага, Хрыстос быў усяго толькі дасканалым чалавекам, а не Богам) і тое, што іхняя Біблія і так была перакладам з французскім і лацінскіх перакладаў, а не з арыгінальных тэкстаў.
Польскія браты, якія ўсё далей аддаляліся ад кальвіністаў, замовілі Буднаму і яго супрацоўнікам «выпраўленне» тэксту Брэсцкае Бібліі і прыняцце яго заўвагаў. Аднак Будны заняўся ўласным перакладам яўрэйскага і грэчаскага арыгіналаў і апокрыфаў. Асноўную частку перакладу здзейсніў ён сам, нягледзячы на саслабелы зрок і процістаянне з боку нясвіжскіх Радзівілаў (якія вярнуліся ў каталіцтва). Каб захаваць даслоўнасць і ў той жа час дайсці да польскага чытача, Будны ўвёў некалькі гебраізмаў (напрыклад, транскрыпцыю імёнаў замест традыцыйных адпаведнікаў) і неалагізмаў (напрыклад, упершыню выкарыстаў такія словы, як «раздзел», «намёт» і да т. п., якія цвёрда замацаваліся ў польскай мове). Ва ўсім Старым Запавеце Будны перад іменем Бога ўвёў тэтраграму ў форме «Іегова». Дадаткова прыбраў усе згадкі пра боскую сутнасць Ісуса, палічыўшы іх пазнейшымі дадаткамі (у некаторых месцах пазней вярнуў). Даслоўнасць перакладу і агульная антыпатыя да «арыянаў» сталі вынікам таго, што Нясвіжская Біблія выкарыстоўвалася амаль выключна толькі Польскімі братамі.
Аднак выдаўцы Нясвіжскай Бібліі без згоды Сымона Буднага правялі ў тэксце Новага Запавету пэўныя змяненні. Таму Будны, які не ўхваліў гэтых змен, выдаў новы пераклад Новага Запавету пад сваім імем у Лоску ў 1574 годзе. У ім ён 11 разоў змясціў Божае імя «Іегова»[3] і прыбраў усе згадкі пра боскасць Ісуса.
Польскія браты ўсведамлялі, што пераклад Новага Запавету ў іхняй Бібліі недасканалы. Таму ў 1577 выдалі Новы Запавет у перакладзе Марціна Чаховіча, а ў 1606 у Ракаўскай акадэміі яшчэ і Новы Запавет у перакладзе Валентыя Шмальца.
Большасць асобнікаў Бібліі Сымона Буднага загінулі падчас Контррэфармацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.