From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніна Баршчэўская (29 чэрвеня 1956, вёска Козлікі, Гайнаўскі павет Беластоцкага ваяводства, Польшча) — беларускі мовазнавец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар.
Ніна Баршчэўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, грамадская дзяячка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім (1975), затым вучылася на Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, на якой працавала ў 1980—2018 гг.[1] і якой кіравала ў 2009—2014 і 2016—2018 гг.[2] У дыпломнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытанні польска-беларускага моўнага памежжа і дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы». З’яўляецца прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 50 навуковых публікацый:
З 1992 звязана з Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.
Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.