From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Ордэн Воінскай Славы | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Воінскай Славы | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | ваенным | ||
Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 6 студзеня 2009 | ||
Колькасць | 1 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн Айчыны | ||
Малодшая | Ордэн «За службу Радзіме» |
Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваенныя Рэспублікі Беларусь:
Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.
Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая накладаецца на праменепадобны пяцівугольнік. Кампазіцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркі размешчаны круг дыяметрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух воінаў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзвюма аранжавымі палоскамі з правага боку.
Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.