From Wikipedia, the free encyclopedia
П'едэста́л (фр.: piédestal, ад італ.: piedistallo з piede «нога» и stallo «месца») — то ж, што і пастамент; мастацка аформлены падмурак, на якім устанаўліваюць творы — скульптуру (статуі, скульптурныя групы, бюсты), вазы, абеліскі, стэлы і г. д.
Старажытныя рымляне выкарыстоўвалі пастаменты як фундамент для калон на плошчах і форумах (напрыклад, калона Траяна, калона Марка Аўрэлія) для надання ім большай велічнасці, а таксама ў якасці падножжаў калон трыўмфальных арак.
У імперскім Кітаі пастаментам для стэл, якія ўвекавечвалі імператараў, традыцыйна служыла каменная чарапаха «бісі».
Формы пастаментаў разнастайныя: па-геаметрычнаму правільныя, часта з ужываннем архітэктурных ордарных элементаў, упрыгожаныя скульптурным рэльефам, арнаментам, надпісамі, або ў выглядзе натуральнага, неапрацаванага каменя, а таксама прадметаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.