былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пачае́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пачаевічы.
Пачаевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пачаевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гільскага сельсавета[1]. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старасельскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Барок, Восава, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка), таксама ў склад сельсавета з Лукомльскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Граеўшчына, Карнілаўка, Кругліца, Паршчэўшчына, Ротніца і Рудніца)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Лукомльскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Барок, Восава, Граеўшчына, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Карнілаўка, Кругліца, Мялешкавічы, Паршчэўшчына, Ротніца, Рудніца і Слабодка)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты[4]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Празямлянскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Доўжыца і Руць)[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Альшанскага (12 населеных пунктаў: вёскі Дуброва, Дубровіцы, Дуброўкі, Закур’е, Калмакі, Лыскі, Навасёлкі, Неўгадава, Пачаевічы, Прыдвор’е, Слідцы і пасёлак Чырвоная Раніца), Новазаранскага (8 населеных пунктаў: вёскі Андрыянава, Баліна, Гілі, Кушняроўка, Маскоўская Гара, Плаўнік, Сарочына і Тураўшчына) і Празямлянскага (2 населеныя пункты: вёскі Доўжыца і Руць) сельсаветаў[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.