From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёва-Заходні фронт (ПдЗФ) — фарміраванне (аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне) узброеных сіл СССР, падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяды:
Паўднёва-Заходні фронт ПдЗФ | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1943 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Камандуючаму войскімі фронту |
Уваходзіць у | РСЧА |
Тып | Фронт |
Складаецца з | |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Кірпанос М. П. Цімашэнка С. К. Касценка Ф. Я. |
Фронт быў утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 22 чэрвеня 1941 года на заснаванні загаду НКА СССР ад 22 чэрвеня 1941 года на базе Кіеўскай Асобай ваеннай акругі ў складзе 5-й, 6-й, 12-й і 26-й армій. Пазней у яго ўваходзілі 3, 9, 13, 21, 28, 37, 38, 40, 57, 61, 8-я паветраная арміі.
У час прыгранічных бітваў 1941 года войскі фронту адбівалі ўдары нямецкай групы армій «Поўдзень» на паўднёва-заходніх граніцах краіны. Механізаваныя карпусы фронту затрымалі прасоўванне праціўніка ў танкавай бітве пад Дубна — Луцкам — Бродамі (страціўшы ў 10 раз больш танкаў), чым дазволілі асноўным сілам фронту выйсці з Львоўскага выступу і пазбегнуць акружэння. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня разам з часцямі Паўднёвага фронту, часці фронту трапілі ў акружэнне пад Уманню і Кіевам. Войскі фронту панеслі цяжкія страты. Толькі ў палон патрапіла больш за 500 тысяч байцоў і камандзіраў. Камандуючы фронтам, генерал-палкоўнік Кірпанос, начальнік штаба фронту генерал-маёр Тупікоў і Член Ваеннага савета фронту Бурмістанка пры спробе выйсці з акружэння загінулі.
У верасні — лістападзе 1941 года рэшткі сіл Паўднёва-Заходняга фронту адышлі на мяжу на ўсход ад Курска, Харкава, Ізюма, дзе былі папоўнены навабранцамі чарговага года нараджэння.
У снежні 1941 года фронт сіламі правага крыла правёў Ялецкую аперацыю, у снежні 1941 — студзені 1942 года сіламі правага крыла правёў Курска-Абаянскую аперацыю, а ў студзені 1942 года сіламі левага крыла сумесна з войскамі Паўднёвага фронту — Барвенкава-Лазаўскую аперацыю і, прасунуўшыся на 100 км, авалодаў буйным плацдармам на правым беразе Северскага Данца. У бітве, што развярнулася ў канцы мая 1942 года, вядомай, як бітва пад Харкавам 1942, войскі фронту трапілі ў акружэнне і панеслі цяжкія страты.
12 ліпеня 1942 года Паўднёва-Заходні фронт расфарміраваны[1]. 9, 28, 29 і 57-я арміі, якія дзейнічалі ў яго складзе, былі перададзены Паўднёваму фронту, а 21-я армія і 8-я паветраная армія — Сталінградскаму фронту.
Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання створаны 25 кастрычніка 1942 года[2] у складзе 21-я, 63 (1-я гвардзейская, затым 3-я гвардзейская), 5-й танкавай і 17-й паветранай армій. У наступным у яго склад уваходзілі 5-я ўдарная, 6, 12-я, 46-я, 57-я, 62-я (8-я гвардзейская), 3-я танкавая і 2-я паветраная арміі.
Фронт удзельнічаў у аперацыях: «Уран» (контрнаступленне пад Сталінградам), Сярэднеданской, Астрагожска-Расашанскай, Трэцяй бітва за Харкаў, Ізюм-Барвенкаўскай наступальнай аперацыі, Данбаскай стратэгічнай аперацыі, Запарожскай.
20 кастрычніка 1943 года[3] фронт пераназваны ў 3-і Украінскі фронт.
Генерал-лейтэнант Дзмітрыеў М. П., з кастрычніка 1942 па люты 1943 гг.
Генерал-лейтэнант Нядзелін М. І., з ліпеня 1943 г.
Камандзір батарэі Трусеўскі І. А., з чэрвеня 1943 па снежань 1943 гг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.