Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army insurgency; фр.: Insurrection de l'Armée de Résistance du Seigneur) — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай Гасподняя Армія супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army, LRA). Баевікі дзейнічаюць на тэрыторыі Уганды, Паўднёвага Судана, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Рух узначальвае Джозеф Коні, які называе сябе прадстаўніком Бога і духоўным медыумам. Яго мэта — зрынуць угандыйскі рэжым Ёверы Мусевені і ўсталяваць тэакратычную дзяржаву на аснове Дзесяці запаведзяў і традыцый народа ачолі[15].
Хуткія факты Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення, Дата ...
Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення |
---|
Раёны Паўночнай Уганды, дзе дзейнічаюць партызаны. |
Дата |
з 1987 года |
Месца |
Уганда, ЦАР, Паўднёвы Судан, ДР Конга |
Прычына |
страта ачолі ўлады ва Угандзе |
Статус |
працягваецца |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Агульныя страты |
12 000 забітых і 2 млн бежанцаў да 2008 года |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Канфлікт лічыцца адным з самых працяглых у Афрыцы[16].