адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
По́рплішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Порплішча.
Порплішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Порплішча |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 29 снежня 1961 |
Дата скасавання | 24 студзеня 1958 |
Насельніцтва (2019) | 915 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сітцаўскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка), Докшыцкага (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары) і Валодзькаўскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Брычанькі, Крывашына, Порплішча, Раёўка і Чачукі) сельсаветаў[1].
29 снежня 1961 года ўтвораны зноў у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Порплішча ў складзе 42 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў Крулеўшчынскага сельсавета (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка), 5 населеных пунктаў Сітцаўскага сельсавета (Асановічы, Вешняе, Грабучае, Уздзеўшчына, Цецеравінцы) і 20 населеных пунктаў Докшыцкага сельсавета (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Порплішчанскага сельсавета 34 населеныя пункты[3]. 21 верасня 1987 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[5], з іх 94,7 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 915 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.