From Wikipedia, the free encyclopedia
Рафаэль Лемкін (англ.: Raphael Lemkin; польск.: Rafał Lemkin, 24 чэрвеня 1900, в. Бязводна, Межырэцкая воласць, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дабраселецкі сельсавет, Зельвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 1959, Нью-Ёрк) — польскі і амерыканскі юрыст яўрэйскага паходжання, аўтар паняцця «генацыд» і праекта Канвенцыі ААН пра папярэджанне злачынства генацыду і пакаранне за яго.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Рафаэль Лемкін | |
---|---|
польск.: Rafał Lemkin | |
Род дзейнасці | адвакат, даследчык праблем міру і вырашэння канфліктаў, пракурор, юрыст |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1900[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1959[1][2] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рафаэль Лемкін нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і на тэрыторыі Расійскай імперыі (з 1939 г. Беларусь). Ён быў адным з трох дзяцей Іосіфа і Бэлы Лемкіных. Маці займалася жывапісам, лінгвістыкай і вывучала філасофію. Пасля сканчэння гандлёвай школы ў Беластоку Рафаэль Лемкін вывучаў філалогію і юрыспрудэнцыю (1928) ва Львоўскім універсітэце, быў паліглотам і свабодна гаварыў на дзевяці і чытаў на чатырнаццаці мовах. З 1929 года працаваў у Варшаўскай пракуратуры, затым займаўся адвакацкай практыкай.
Як сведка шматлікіх яўрэйскіх пагромаў, аўтар паняцця «генацыд» Рафаэль Лемкін яшчэ ва ўніверсітэце пачаў займацца пытаннем юрыдычнай адказнасці за знішчэнне этнічных груп. Пасля забойства ў Берліне былога турэцкага міністра, вінаватага ў масавых забойствах, ён упершыню заняўся праблемай генацыду армян[3]. Абураны беспакаранасцю, у пачатку 1930-х гадоў ён пачаў актыўна лабіраваць гэтае пытанне ў міжнародным праве[4].
У 1933 годзе Р. Лемкін на міжнароднай канферэнцыі па ўніфікацыі міжнароднага права ў Мадрыдзе прапанаваў распрацаваць міжнародную канвенцыю супраць генацыду, а таксама вылучыў наступныя прыкметы генацыду[5]:
У 1941 годзе эміграваў у ЗША, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Дзюка, працаваў саветнікам дзяржаўнага і ваеннага дэпартаментаў.
У 1944 годзе выдаў у ЗША кнігу «Праўленне дзяржаў „Восі“ ў акупаванай Еўропе» (англ.: Axis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for RedressAxis Rule in Occupied Europe: Laws of Occupation, Analysis of Government, Proposals for Redress), у якой упершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю паняцце «генацыд».
Хоць часта лічыцца, што Лемкін стварыў паняцце «генацыд» адмыслова для выпадку халакосту, яго намерам было стварэнне паняцця для апісання старажытнай ваеннай тактыкі, адроджанай нацыстамі[6]. Калі Рафаэль Лемкін у 1944 годзе стварыў паняцце «генацыд», ён спаслаўся на вынішчэнне армян у 1915 годзе як на асноватворны прыклад генацыду[7].
Лемкін максімальна шырока тлумачыў паняцце «генацыд», вылучаючы, у прыватнасці, «савецкі генацыд»[8]. Зыходзячы з гэтага, ён лічыў генацыдам Галадамор ва Украіне[9][10].
У лістападзе 2015 года артыкул «Савецкі генацыд ва Украіне»[11] ў Расіі ўключылі ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.[12]
Браў удзел у працы Нюрнбергскага трыбунала.
Паняцце «генацыд» набыло міжнародны прававы статус пасля прыняцця ў снежні 1948 года «Канвенцыі пра папярэджанне злачынства генацыду і пакаранні за яго».
Як адзначае П. Дж. Гала: «Лемкін, паказваючы на генацыд армян, вёў нястомную кампанію, каб Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла Канвенцыю пра генацыд і прызнала генацыд злачынствам супраць чалавецтва»[13].
Лемкін памёр ад сардэчнага прыступу ў офісе аднаго з выдавецтваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.