From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвень (Rheum) — род кветкавых раслін сямейства драсёнавых. Налічваецца каля 50 відаў.
Рэвень | |||||||||||||
Rheum rhaponticum | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Rheum L. (1753) | |||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||
Rheum rhaponticum
| |||||||||||||
|
Шматгадовыя травы з мясістым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, полае, голае, вышынёй 50—250 см. Прыкаранёвае лісце буйное, сакаўное, доўгачаранковае, утварае разетку, сцябловае — чаргаванае, дробнае, яйцападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, жоўтыя, ружовыя, чырванаватыя ў коласападобным ці мяцёлчатым суквецці. Плод — трохгранны арэшак.
Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Азіі (2 віды на поўдні Еўропы). Трапляюцца па камяністых схілах.
У культуры вырошчваюць пераважна рэвень чаранковы (Rheum rhaponticum) і рэвень хвалісты (Rheum undulatum).
Харчовыя, лекавыя, дубільныя расліны. Выкарыстоўваюць як прыправу.
Маладое лісце і чаранкі маюць у сабе вітамін C, да 2,5 % цукру, каля 3,5 % арганічных кіслот, мінеральныя солі. З іх гатуюць супы, кампоты, варэнне, мармелад, цукаты, сок, віно, начынку для пірагоў, выкарыстоўваюць у рыбнай прамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.