From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Антоніеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Падгорная, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Антоніеўская царква | |
---|---|
52°59′00″ пн. ш. 25°33′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Падгорная |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Баранавіцкае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Заснавальнік | Антоній Свяжынскі |
Дата пабудовы | 1817 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000708 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова пабудавана як касцёл у 1817 годзе з бутавага каменю. У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Гавінавічы Слонімскага павета ў 1827 годзе памешчыкам Антоніем Свяжынскім. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве царкоўныя школы ў Колбавічах і Яжонах з 35 навучэнцамі хлопчыкамі і 10 навучэнцамі дзяўчынкамі, народнае вучылішча ў Гавінавічах. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Гавінавічы, Басіны, Добры Бор, Колбавічы, Яжоны. Да царквы належала 987 прыхаджан мужчын і 1131 жанчын, а разам 2120 чалавек.
Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі імёны некаторых настаяцеляў Царквы ў імя прападобнага Антонія вёскі Гавінавічы (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерні):
Помнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Атынкаваныя сцены таўшчынёй 1 м расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор.
У інтэр’еры алтарная частка вылучана салеяй і драўляным іканастасам. Абразы «Тайная вячэра» (пачатак 19 ст.), «Спас у цямніцы» (1890), фератрон «Маці божая з дзіцем» (18 ст., народны жывапіс і разьба).
З паўднёвага боку адасоблена пастаўлена званіца.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000708 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.