Колбавічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́лбавічы[1] (трансліт.: Kolbavičy, руск.: Колбовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія

Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на р. Шчара.
Гісторыя
У 1965 годзе археолаг Васіль Супрун абследаваў сляды селішча ва ўрочышчы Мядзведзева Горка[2].
Вядома з 1567 года як уласнасць шляхцічаў Івановіча, Федаровіча, Яцкава. У 1905 годзе ў Шылавіцкай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 вяскоўцаў. У верасня 1943 года гітлераўскія карнікі спалілі вёску і загубілі 162 жыхароў. Ахвяры фашызму увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Пасля вайны вёска адноўлена.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Абеліск на Ушанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у цэнтры вёскі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads