From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дабраволі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка.
Праваслаўная царква | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°54′26,87″ пн. ш. 24°02′01,11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дабраволя |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Свіслацкае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Архітэктар | Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі |
Будаўніцтва | 1859 — 1861 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000749 |
Стан | дзейнічае |
Сайт | orthos.org/eparhiya/blag… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана ў 1859 годзе з дрэва па праекце інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1]. Па іншых крыніцах, узведзена ў 1840 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1861 годзе[2].
У часы знаходжання Дабраволі ў складзе Польскай Рэспублікі і Вялікай Айчыннай вайны храм не закрываўся. У 1968 годзе будынак адабралі ў вернікаў. Адкрыта пасля заняпаду ў 1989 годзе[2].
У 1990 годзе дах быў пакрыты ацынкаванай бляхай замест гонты. У 2007 годзе быў афарбаваны фасад. У 2009 годзе праведзены ўнутраны рамонт, пафарбаваны сцены, праведзена электрычнасць[2].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Помнік народнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаны квадратныя пад двухсхільнымі пакрыццямі аднолькавыя па габарытах прытвор і апсіда. Сцены ашаляваны гарызантальна. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны разныя фрызы, падзоры, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і дзвярэй.
У інтэр’еры — абраз XIX стагоддзя «Разасланне апосталаў».
Побач пастаўлена званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: каркаснае чатырохслуповае збудаванне пад шатровым пакрыццём.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.