![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Slanimo_pavieto_v%25C4%2597liava._Slonim_County_flag.png/640px-Slanimo_pavieto_v%25C4%2597liava._Slonim_County_flag.png&w=640&q=50)
Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Слонім.
Слонімскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Слонім | ||
Дата ўтварэння | 1507 | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||
![]() |
|||
![]() |
Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла па рацэ Зэльвянка, з Новагародскім — спачатку праходзіла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталовічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.[1]
У Слонімскі павет уваходзілі тэрыторыі Слонімскага гродавага, Моўчадскага, Здзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан павета як «амаль датла спалены і разграблены непрыяцелем»[2], а колькасць дымаў скарацілася на 58 %[3].