Спіс лацінскіх фраз уключае ўстойлівыя выразы мовы старажытных рымлян , якія выкарыстоўваюцца дагэтуль у шматлікіх мовах свету, уключаючы беларускую . Спіс складзены ў алфавітным парадку для лацінскіх выразаў, з прывядзеннем беларускага перакладу.
Errare humanum est. — Чалавеку ўласціва памыляцца.
Ad Kalendas Graecas — Да грэчаскіх календ, г.зн. ніколі.
Ab imo pectore (Лукрэцый ) — Ад усяго сэрца.
Ab initiо — З узнікнення.
Abiens abi — Калі ідзеш, то ідзі.
Absit omen! — Няхай не будзе гэта дрэннай прыметай!
Ad rem! — Да справы!
Advocatus diaboli — Адвакат д’ябла (абаронца безнадзейнай справы, у якую сам не верыць, а таксама ўсякі, хто нават у добрым шукае недахопы).
Alas accidere — Падрэзаць крылы, г.зн. абмежаваць магчымасці
Alba avis (Цыцэрон ) — Белая птушка.
Albae gallinae filius — Сын белай курыцы, г.зн. шчасліўчык
Alea iacta est — Жэрабя кінута. (Цэзар, які камандаваў рымскімі легіёнамі ў правінцыі Цызальпійская Галія, вырашыў захапіць аднаасобную ўладу і перайшоў з войскам раку Рубікон, якая была натуральнай мяжой правінцыі. Гэтым самым ён парушыў закон, па якім праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі, і пачаў вайну з рымскім сенатам).
Alma-mater — Маці-карміцелька (пачціва пра вышэйшую навучальную установу).
Alter ego (Піфагор ) — Другое я (мой двайнік).
A mensa et toro — Ад стала і ложка (адлучыць). (Формула рымскага разводу).
Amantes-amentes — Закаханыя — вар’яты.
Amor — dolor — Каханне — пакута
Amor omnia vincit — Каханне ўсё перамагае.
Anguis in herba (Вергілій ) — Змяя ў траве.
Animum debere — Завінаваціць душу, г.зн. быць па вушы ў пазыках
Ante diem — Датэрмінова
Antiquo more — Па старому звычаю
Antiquus amor cancer est — Старое каханне падобна да рака, г.зн. вяртаецца.
Arbor mala, mala mala — Дрэнная яблыня, дрэнныя яблыкі.
Argumentum baculinum — Доказ ‘дубінкай’ (з прымяненнем грубай сілы)
Ars longa, vita brevis (Гіпакрат ) — Мастацтва вечнае, жыццё кароткае.
Aquila non captat muscas — Арол не ловіць мух.
Aquilam volare docet — Ты вучыш арла лятаць.
Audiatur et altera pars — Няхай будзе выслуханы і другі бок.
Aurea mediocritas — Залатая сярэдзіна
Aut Caesar, aut nihil — Або Цэзар, або ніхто.
Audi, sile — Слухай, маўчы (Лукіян )
Aut vincere, aut mori — Або перамагчы, або памерці.
Barba crescit, caput nescit — Барада расце, галава не ведае.
Bellum frigidum — Халодная вайна
Bene vobis — Няхай усё ў вас будзе добра
Bis dat, qui cito dat — Удвая дае той, хто дае хутка (дарагая лыжка к абеду).
Bis pueri senes — Старыя — двойчы дзеці.
Bona fide — Добрасумленна, даверліва.
Brevi manu — Кароткай рукой, г.зн. без затрымкі.
Caput sine linqua — Галава без языка (не мець уласнай думкі)
Carpe diem (Гарацый ) — Карыстайся днём сённяшнім.
Castіs omnia casta. — Чыстаму ўсё чыста.
Casus belli — Повад да вайны.
Causa causarum — Прычына прычын.
Cave canem — Сцеражыся сабакі.
Cave ne cedas — Сцеражыся, каб не ўпасці (не ўзносся)
Caetera desunt — Астатняга не хапае (надпіс у рукапісах, у якіх не хапае старонак)
Cedo maiori — Уступаю старэйшаму.
Cogito ergo sum — Я думаю, значыць, я існую.
Consuetudo est altera natura — Звычка — другая натура.
Contra bonos mores — Супраць добрых нораваў (амаральна)
Contra aquam remigare — Плыць супраць цячэння
Conubia sunt fatalia — Шлюб вызначаны лёсам
Cor plumbeum — Свінцовае сэрца (пра бессардэчнага чалавека)
Corpus delicti — Састаў злачынства
Crocodili lacrimae — Кракадзілавы слёзы.
Cuique suum — Кожнаму свае
Cum grano salis (Пліній ) — З крупінкай солі (з’едліва, насмешліва).
De mortuus aut bene aut nihil — Пра мёртвых або добра або нічога (не гавораць).
Deus ex machina — Бог з машыны.
Di te ament! — З табой бог! (формула прывітання)
Dictum-factum — Сказана-зроблена.
Diem perdidi (Святоній ) — Я згубіў дзень.
Dies ater — Чорны дзень
Divide et impera — Падзяляй і валодай
Do, ut des — Даю, каб і ты мне даў.
Dolores Tantali — Танталавы пакуты
Dum spiro, spero (Авідзій ) — Пакуль дыхаю, спадзяюся.
Dura lex, sed lex — Суровы закон, але гэта закон.
Elephantum ex musca facis (Лукіян) — Ты робіш з мухі слана.
Epistula non erubescit (Цыцэрон) — Пісьмо не чырванее.
Equus Troianus — Траянскі конь
Errare humanum est — Чалавеку ўласціва памыляцца
Errata aetatis — Памылкі ўзросту (маладосці)
Est modus in rebus (Гарацый) — Ёсць мера ў рэчах.
Et ego in Arcadia — І я быў у Аркадзіі г.зн. быў шчаслівы.
Et cetera — І гэтак далей.
Ex lege — Па-за законам
Ex nihilo nihil — З нічога — нічога (не атрымліваецца)
Ex unque leonem — Па кіпцю льва (пазнаеш).
Fac et spera — Дзейнічай і спадзявайся
Fac simile — Зрабі падобнае.
Falsa spes — Марная надзея
Fallax fortuna — Іронія лёсу (падманлівы лёс)
Fama volat — Чутка ляціць
Ferro et igni — Мячом і агнём.
Festina lente — Спяшайся павольна.
Fiat lux! — Да будзе святло! (Пра вялікія вынаходніцтвы. Надпіс на партрэце Гутэнберга )
Fide mea! — Слова гонару!
Finis coronat opus — Канец упрыгожвае справу.
Gallina scripsit (Плаўт ) — Курыца надрапала (пра почырк).
Gubernare e terra — Кіраваць караблём з зямлі, г.зн. даваць парады з бяспечнага месца.
Habeat sibi — Няхай сабе валодае (ну і бог з ім)
Homo unius libri — Чалавек адной кнігі (пра чалавека, які знае нямнога, але грунтоўна).
Homo novus — Новы чалавек (выскачка).
Homo proponit, sed deus disponit — Чалавек мяркуе, а бог вызначае
Honoris causa — Дзеля гонару
Hostium munera — non munera — Падарункі ворага — не падарункі.
Grosso modo — У агульных рысах, прыблізна
Idea fixa — Неадвязная ідэя.
Idem per idem — Тое ж праз тое.
In brevi — Коратка, сцісла.
In statu nascendi — У стане зараджэння.
In nocte consilium — Рашэнне прыходзіць ноччу.
Ioco non serio — Жартам, не сур’ёзна.
Lapsus linguae — Памылка мовы (агаворка).
Lege artis — Па правілах мастацтва.
Linguam tenere — Трымаць язык за зубамі.
Littera scripta manet — Напісаная літара застаецца.
Lupus in fabulis — Воўк з казкі (лёгкі на ўспамін).
Manus manum lavat — Рука руку мые.
Mappa missa — Узмахам хусткі
Mea pila est — Мяч мой, г. зн. я перамог
Medicus curat, natura sanat — Урач лечыць, прырода вылечвае.
Memento mori — Памятай пра смерць.
Mens sano in corpore sano — У здаровым целе здаровы дух.
Modus vivendi — Вобраз жыцця.
More maiorum — Па звычаю продкаў
Mos pro lege — Звычай замест закона
Multum, non multa — Многае ў нямногіх (словах).
Mutatis mutandis — Змяніўшы тое, што неабходна змяніць.
Nec plus ultra — Да самых межаў; самы лепшы
Nec sibi, nec alteri — Ні сабе, ні другому.
Nihil habeo, nihil timeo — Нічога не маю, нічога не баюся.
Nosce te ipsum — Пазнай самога сябе.
Nomen est omen — Імя гаворыць само за сябе.
Nomina sunt odiosa — Імёны ненавісныя (не будзем называць імёнаў).
Non bis idem — Не двойчы за адно і тое ж (караць).
Non marte, sed arte — Не зброяй, а мастацтвам.
Non progredi est regredi — Не ісці наперад ёсць ісці назад.
Odi et amo — Ненавіджу і кахаю.
Omne vivum ex ovo — Усё жывое з яйка.
O tempora, o mores! — О часы, о норавы!
Ora et labora — Маліся і працуй.
Panem et circenses! — Хлеба і відовішчаў!
Pater familias — Бацька сям’і.
Pater, peccavi — Бацька, я саграшыў.
Pecunia non olet — Грошы не пахнуць.
Per amicitiam — У імя сяброўства.
Per aspera ad astra — Праз церніі да зорак
Per fas et nefas — Праўдамі і няпраўдамі
Periculum in mora — Небяспека ў затрымцы.
Persona non grata — Нежаданая персона.
Potius sero quam nunquam (Лівій ) — Лепш позна, чым ніколі.
Primum edere, deinde philosophari — Спачатку есці, пасля філасофстваваць.
Primus inter pares — Першы сярод роўных.
Pro et contra — За і супраць
Pro domo suo — За свой дом (па асабістаму пытанню, у абарону сябе і сваіх спраў)
Qualis rex, talis grex — Які важак, такое і стада.
Qui non zelat, non amat — Хто не раўнуе, той не кахае
Qui pro quo — Хто пра што.
Qui tacet, consentit — Хто маўчыць, згаджаецца.
Quod homines, tot sententiae (Тэрэнцый ) — Сколькі людзей, столькі і думак.
Quod erat demonstrandum — Што і трэба было даказаць.
Quod licet Iovi, non licet bovi — Што дазволена Юпітэру , не дазволена быку (аб беспадстаўных прэтэнзіях на што-небудзь).
Quod periit, periit — Што прайшло, то прайшло
Ratio vivendi — Сэнс жыцця.
Rara avis — Рэдкая птушка
Repetitio est mater studiorum — Паўтарэнне — маці вучэння.
Res, non verba — Справы, не словы.
Res iudicata — Вырашаная справа.
Sapienti sat (Плаўт) — Разумнаму дастаткова.
Sapere aude! (Гарацый) — Асмелься быць мудрым!
Saxa loquentur — Камяні гавораць.
Semper avarus eget (Гарацый) -Скупому заўсёды мала.
Sero venientibus ossa — Тым, хто позна прыходзіць, — косці.
Si sapis, si apis (Сенека) — Калі ты мудры, будзь пчалой (будзь працалюбівым, як пчала).
Si vis pacem, para bellum — Хочаш міру, рыхтуйся да вайны.
Si vis amari, ama (Сенека) — Калі хочаш быць каханым, (сам) кахай.
Sine ira et studio (Тацыт) — Без гневу і заўзятасці, г.зн. аб’ектыўна.
Stans pede in uno — Стоячы на адной назе.
Suus rex reginae placet — Свой цар царыцы падабаецца.
Tabula rasa — Чыстая дошка.
Tacito concensu — З маўклівай згоды
Temporis filia veritas (Гелій) — Ісціна — дачка часу.
Tempus consilium dabit — Час дасць параду.
Terra incognita — Невядомая зямля (нешта невядомае).
Tertius gaudens — Трэці, хто радуецца.
Tertium non datur — Трэцяга не дадзена.
Testis unus — testis nullus — Адзін сведка — не сведка.
Timor est malus magisret — Страх — дрэнны настаўнік.
Tribus verbis — У трох словах.
Tu quoque, Brute! — І ты таксама, Брут!
Ubi amici, ibi opes — Дзе сябры, там багацце.
Ultima ratio — Апошні, рашучы довад
Umbram suam metuit (Цыцэрон) — Баяцца свайго ценю.
Una hirundo non facit ver (Эразм Ратэрдамскі ) — Адна ластаўка не робіць вясну.
Urbi et orbi — Гораду (г.зн. Рыму) і міру.
Usus est optimus magister (Цыцэрон) — Вопыт — найлепшы настаўнік.
Vade mecum — Ідзі са мной (надпіс на даведніку)
Vae victis (Лівій ) — Гора пераможаным.
Vae soli (Бібл.) — Гора адзінокаму
Velis et remis — На ветразях і вёслах (з усіх сіл)
Veni, vidi, vici (Цэзар) — Прыйшоў, убачыў, перамог.
Ver ex anno tollere — Пазбавіць год вясны, г.зн. у нечым страціць галоўнае, істотнае
Vice versa — У зваротным напрамку; наадварот
Vis probandi — Сіла доказу
Vivere militare est — Жыццё ёсць барацьба.
Volens-nolens — Хочаш-не-хочаш.
Vox populi — vox dei — Голас народа — голас божы
Спіс лацінскіх скарачэнняў