From Wikipedia, the free encyclopedia
Старабі́льск (укр.: Старобільськ) — горад, раённы цэнтр у Луганскай вобласці Украіны. Размешчаны на левым беразе ракі Айдар, за 95 км ад Луганска.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасяленне Більска было заснавана ўкраінскімі ўцекачамі-сялянамі з Палтаўшчыны і Чарнігаўшчыны ў канцы 16 ст., паўторна паселішча было адроджана ў 1686 казакамі Астрожскага слабадскога палка над назвай Старабільскэ (гэтую назву горад меў да 1933).
З 1730-х да 1797 мястэчка называлася Стара Біла, пасля чаго ізноў стала Старабільскэ. З 1797 — цэнтр павета Слабодска-Украінскай губерніі, з 1802 — у Варонежскай губерніі, з 1824 — у Харкаўскай губерніі. Паводле перапісу 1897 г., у Старабільску жыло 13 100 асоб.
У 1918 падчас Грамадзянскай вайны каля Старабільска праходзілі баі войск УНР і Данскіх казакаў атамана Краснова. У 1939—1940 каля Старабільска змяшчаўся лагер НКУС для палонных польскіх афіцэраў і салдат. У студзені 1943 Старабільск стаў першым горадам на Украіне, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1975 у горадзе жыло 22 100 жыхароў.
1897 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
9801 | 14 419 | 19 519 | 22 341 | 23 851 | 25 053 | 22 371 | 17 716 |
украінская мова | расійская |
---|---|
60.84 % | 38.68 % |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.