вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэ́лава[1] (трансліт.: Strelava, руск.: Стрелово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 34 км на поўдзень ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля аўтадарогі Мілавіды—Лясная.
Вёска
Стрэлава
|
Паводле перапісу 1897 года ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, 2 крамы, карчма. Пасля 1905 года пачало працаваць народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Востраўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З вяскоўцы.
Да Стрэлава далучаны хутар Падкрыніцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.