![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Steve_Wozniak_by_Gage_Skidmore.jpg/640px-Steve_Wozniak_by_Gage_Skidmore.jpg&w=640&q=50)
Стыў Возняк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стывен Гэры «Воз» Возняк (англ.: Stephen Gary Wozniak; нар. 11 жніўня 1950, Сан-Хасэ, ЗША) — амерыканскі інжынер, распрацоўшчык камп’ютараў і бізнесмен, сузаснавальнік фірмы Apple. Ганаровы доктар навук ад Універсітэта Паўночнай Караліны (май 2004) за ўклад у галіне персанальных камп’ютараў.
Стыў Возняк | |
---|---|
англ.: Steve Wozniak | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Stephan Gary Wozniak |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, вынаходнік, праграміст, бізнесмен, настаўнік, акцёр |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1950(1950-08-11)[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Janet Hill[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | woz.org (англ.) |
![]() |
Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Букавіны, бацька — украінец, маці — нямецкага паходжання [6][7]. Бацькі Стыва пераехалі ў ЗША пасля вайны. Лічыцца адным з бацькоў рэвалюцыі персанальных камп’ютараў, значна спрыяў вынаходству персанальнага камп’ютара ў 1970-х гадах. Вазняк заснаваў Apple Computer (цяпер Apple Inc.) разам са Стывам Джобсам у 1976 годзе. У сярэдзіне 1970-х ён стварыў камп’ютары Apple I і Apple II. Apple II набыў неверагодна вялікую папулярнасць і з часам стаў самым прадаваным персанальным камп’ютарам у 1970-х і пачатку 1980-х гадоў.
У Стывена было некалькі псеўданімаў, такіх як: «The Woz», «Wizard of Woz» і «iWoz» (каламбур; гульня слоў з iBook’ам і іншымі прадуктамі фірмы Apple). «WoZ» (скарачэнне ад «Wheels of Zeus») — гэта яшчэ і імя кампаніі, якую заснаваў Стывен. Таксама ён стварыў першапачатковы прататып класічнай гульні Breakout для Atari, за 4 дні. Ён вядомы сваім характарам інтраверта і знаходзіць сваю папулярнасць раздражняльнай. У Apple Computer яго таксама называлі «Іншы Стыў». Больш вядомага Стыва клікалі Стыў Джобс (Steven Jobs), ён сузаснавальнік і старшыня праўлення [8] Apple inc. Яшчэ яго звалі «Воз» для таго, каб адрозніваць Джобса і Возняка, таму што ў іх былі падобныя імёны. Толькі Джобса клікалі Steven, а Возняка Stephen.