From Wikipedia, the free encyclopedia
Стывен Пол Джобс, больш вядомы як Стыў Джобс (англ.: Steven Paul Jobs, Steve Jobs; Steve Jobs; 24 лютага 1955 — 5 кастрычніка 2011[7]) — амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар амерыканскай карпарацыі Apple Inc. Джобс таксама з’яўляўся заснавальнікам і CEO кампаніі NeXT і кінастудыі Pixar. Атрымаў шырокае прызнанне як піянер рэвалюцыі ў галіне персанальных камп’ютараў[8][9].
Стывін Пол Джобс | |
---|---|
англ.: Steve Jobs | |
| |
Імя пры нараджэнні | англ.: Steven Paul Jobs |
Род дзейнасці | прадпрымальнік, вынаходнік, дызайнер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, выканаўчы прадзюсар, кінапрадзюсар, фінансіст |
Дата нараджэння | 24 лютага 1955[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2011[3][4][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Веравызнанне | будызм і Дзэн |
Бацька | біялагічны: Абдулфата "Джон" Джандалі (нарад. 1931) прыёмны: Пол Рэйнгалд Джобс (1922-1993) |
Маці | біялагічная: Джоан Кэрал Шыбле (нарад. 1932) прыёмная: Клара Джобс (1924-1986) |
Жонка | Laurene Powell Jobs[d] |
Дзеці | Lisa Brennan-Jobs[d], Reed Paul[d], Erin Sienna[d] і Eve Jobs[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | apple.com/stevejobs |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У канцы 1970-х гадоў Джобс разам з сузаснавальнікам кампаніі Apple Стывам Вознякам стварылі адзін з першых камерцыйна паспяховых персанальных камп’ютараў. Камп’ютар Apple II стаў першым масавым прадуктам кампаніі Apple. У пачатку 1980-х гадоў Джобс быў у ліку першых людзей, якія звярнулі ўвагу на камерцыйны патэнцыял камп’ютарнай мышы пры выкарыстанні яе ў графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта прывяло да з’яўлення камп’ютараў Apple Lisa і, праз год, Macintosh (Mac).
Прайграўшы барацьбу за ўладу з Саветам дырэктараў у 1985 годзе, Джобс пакінуў Apple і заснаваў NeXT — кампанію, што распрацоўвала камп’ютарную платформу для ВНУ і бізнесу. У 1986 годзе ён набыў падраздзяленне камп’ютарнай графікі кінакампаніі Lucasfilm, ператварыўшы яго ў студыю Pixar. Ён заставаўся CEO Pixar і асноўным акцыянерам, пакуль студыя не была набыта The Walt Disney Company у 2006 годзе, што зрабіла Джобса найбуйнейшым прыватным акцыянерам і членам савета дырэктараў Disney.
Цяжкасці з распрацоўкай новай аперацыйнай сістэмы для Mac прывялі да пакупкі NeXT кампаніяй Apple у 1996 годзе, для выкарыстання аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP у якасці асновы для Mac OS X. У рамках дагавора Джобс атрымаў пасаду дарадцы Apple. Да 1997 года Джобс вярнуў кантроль над Apple, узначаліўшы карпарацыю. Пад яго кіраўніцтвам кампанія была выратавана ад банкрутцтва і праз год пачала прыносіць прыбытак. На працягу наступнага дзесяцігоддзя Джобс кіраваў распрацоўкай iMac, iTunes, iPod, iPhone i iPad, а таксама развіццём Apple Store, iTunes Store і App Store. Поспех гэтых прадуктаў і паслуг забяспечыў некалькі год стабільнага фінансавага прыбытку і дазволіў Apple стаць у 2011 годзе самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Шматлікія каментатары называюць адраджэнне Apple адным з найвялікшых дасягненняў у гісторыі сусветнага бізнесу. У той жа час Джобса крытыкавалі за аўтарытарны стыль кіравання, агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да канкурэнтаў, імкненне да таталітарнага кантролю за прадукцыяй нават пасля яе рэалізацыі пакупніку.
Джобс атрымаў грамадскае прызнанне і шэраг узнагарод за аказанне ўплыву на індустрыю тэхналогій і музыкі. Яго нават часам называюць «бацькам лічбавай рэвалюцыі». Джобс быў выдатным аратарам і вывеў прэзентацыі інавацыйных прадуктаў на новы ўзровень, ператварыў іх у захапляльнае шоу. Яго лёгкапазнавальная фігура ў чорнай кашулі, пацёртых джынсах і красоўках акружана сваеасаблівым культам.
Пасля 8 год хваробы Стыў Джобс памёр у 2011 годзе ад раку падстраўнікавай залозы.
By Gladwell's definition, most of the greatest inventions would be tweaks.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.