ліра-эпічная паэма Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.
Сымон-музыка | |
---|---|
Жанр | паэма |
Аўтар | Якуб Колас |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1911—1925 |
Асобнае выданне | 1925 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ёсць жывой серыяй адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народа[4].
Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з'явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе[4].
Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія[5]. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены[3]. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925[4].
Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)[6], Віктарам Александровічам (1986)[7], Міхаілам Барздыкам (2001)[8], Барысам Заборавым (1972)[9], Мікалаем Селяшчуком (1990)[10], Уладзімірам Шоўкам (2002)[11], Галінай Шапялевіч [12].
На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.