беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Сасноўскі (нар. 14 жніўня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у камандзе АБФФ U-17.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Міхайлавіч Сасноўскі | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Сасна | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 жніўня 1981[1][2] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | ||||||||||||||||||||||||||||
Каманда | АБФФ U-17 | |||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў мінскім «Трактары», пазней выступаў у МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмане».
У 2008—2010 гадах гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. 27 жніўня 2009 года ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім «Літэксам» забіў два галы, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першым матчы з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.
У пачатку 2011 года стаў іграком расійскага клуба «Том». Большую частку 2012 года прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск» і стаў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012/13 (у фінале забіў гол, а пасля атрымаў пашкоджанне, але застаўся на полі з перавязанай галавой).
У снежні 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сезона (29 сакавіка з «Нафтанам»), пасля чаго атрымаў траўму, з-за якой прапусціў увесь сезон 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[4].
У лютым 2015 года апынуўся ў гродзенскім «Нёмане», з якім неўзабаве падпісаў кантракт"[5]. У сакавіку 2015 года быў абраны капітанам каманды"[6] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гродзенцаў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У другой палове сезона 2016, калі галоўным трэнерам гродзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. У снежні 2016 года стала вядома, што Сасноўскі пакідае «Нёман»[8].
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Іслач»[9], аднак клуб перад самым пачаткам сезона адмовіўся ад падпісання абаронцы, і той завяршыў кар’еру
У 2003 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
1 красавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Казахстана. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.
Пасля завяршэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу на юнацкім узроўні, працаваў у структуры «Мінска».
У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[10], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[11].
У сезоне 2022 уваходзіў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Мінска», а ў лістападзе 2022 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, узначаліў каманду на апошні матч сезона — у Кубку Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра»[12]. Пасля стаў працаваць старшым трэнерам у Акадэміі футбола АБФФ. У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[13][14][15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.