Тадэвуш Бужынскі (каля 1730 — 1773, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат. Кашталян смаленскі (1763—1770), ваявода менскі (1770—1773). У 1769—1771 пасол Рэчы Паспалітай y Галандыі і Англіі.
Тадэвуш Бужынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Tadeusz Burzyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Антоні Бужынскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Зянковіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Ежы Гільзен | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мікалай Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | каля 1730 | ||||||
Смерць |
1773 |
||||||
Род | Бужынскія | ||||||
Бацька | Станіслаў Антоні Бужынскі | ||||||
Маці | Марыяна з Копцяў[d] | ||||||
Жонка | Юзэфа Броэль-Плятэр | ||||||
Дзеці | Казіміра з Бужынскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Бужынскіх герба «Трыўдар», які асеў у Браслаўскім павеце. Сын кашталяна смаленскага і інстыгатара вялікага літоўскага Станіслава Антонія Бужынскага (1701—1775).
Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У 1760 годзе Тадэвуш Бужынскі быў выбраны паслом на сойм, потым атрымаў Краснасельскае староства і чын ротмістра літоўскай арміі. У 1763 годзе быў прызначаны кашталянам смаленскім, а ў 1770 годзе атрымаў пасаду ваяводы менскага. У 1764—1766 гадах быў членам Камісіі скарбовай ВКЛ, y 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ.
Быў прыхільнікам Чартарыйскіх. У 1764 годзе стаў членам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. 23 кастрычніка 1767 года ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, вымушанай пад ціскам расійскага пасланца Мікалая Васільевіча Рэпніна пацвердзіць ранейшы лад Рэчы Паспалітай.
У 1769—1773 гадах — пасол Рэчы Паспалітай у Лондане. Пасольству ўвесь час бракавала грошай, з дапамогай якіх можна было б наняць памочнікаў і сакратароў, што зрабіла дыпламатычную місію больш эфектыўнай. Увосень 1770 года ў сувязі з пагаршэннем здароўя папрасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пакінуць Лондан. Атрымаўшы дазвол, 18 снежня 1770 года выехаў у Брусель, а адтуль у Італію.
Калі Тадэвуш Бужынскі сканаў у 1773 годзе ў Фларэнцыі, пасольскую місію ў Лондане ўзяў на сябе яго намеснік і павераны ў справах Францішак Букаты, які вывучыў англійскую мову.
У 1750 годзе ажаніўся з Юзэфай Броэль-Плятэр (пам. каля 1778). У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.
Кавалер расійскага ордэна Святога Аляксандра Неўскага (1764), а таксама ордэнаў Святога Станіслава (1765) і Белага арла (1769).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.