From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́адэн (стар.-англ.: Théoden) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сямнаццаты кароль Рохана. Пры першым сваім з’яўленні ў сюжэце рамана паўстае нямоглым старым, які знаходзіцца пад уплывам свайго дарадцы Грымы Чарвявуста, які дзейнічае ў інтарэсах варожа настроенага да Рохана чараўніка Сарумана. Аднак дзякуючы Гандальфу Тэадэн быў ацэлены і зноў узначаліў вершнікаў Рохана, атрымаўшы перамогу над войскам Сарумана ў бітве пры Хорнбургу. Загінуў у бітве на Пеленарскіх палях, прыйшоўшы на чале шасцітысячнага войска на дапамогу абложанай войскамі Мордара гондарскай крэпасці Мінас-Цірыт.
Тэадэн | |
---|---|
Théoden | |
Грамадзянства | |
Тытул | кароль Рохана[d] |
Дата нараджэння | невядома[1] |
Дата смерці | невядома[1] |
Род смерці | смерць у баі[d][1] |
Прычына смерці | смерць у баі[d][1] |
Бацька | Thengel[d] |
Маці | Morwen Steelsheen[d] |
Брат/сястра | Théodwyn[d] |
Сужэнец | Elfhild[d][1] |
Дзіця | Тэадрэд |
Род | House of Eorl[d] |
Родная мова | Роханская мова |
Род заняткаў | манарх |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Meduseld[d] |
Сацыяльная класіфікацыя | арыстакрат[d] |
Валодае | Snowmane[d], Shadowfax[d] і Herugrim[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Выканаўца/артыст | Бернард Хіл |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Верхавая жывёла | Snowmane[d] |
Вораг | Саўран і Саруман |
Time index | 2 980 Third Age year і 3 019 Third Age year |
Тэадэн увасабляе распаўсюджаны ў старажытнаанглійскай літаратуры і асабліва шануемы Толкінам гераічны ідэал мужнасці перад абліччам немінучай паразы[2]. Яго гібель на Пеленарскіх палях «у арэоле смутку і славы» параўноўваюць з роляй караля готаў Тэадорыха ў бітве на Каталаўнскіх палях 451 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.