From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэмрукскі заліў[1] (руск.: Темрюкский залив) — заліў каля паўднёва-ўсходняга берага Азоўскага мора. Адміністрацыйна ўваходзіць у Краснадарскі край Расіі.
Размешчаны паміж мысамі Каменны і Ачуеўскі. Адкрыты да поўначы, удаецца ў мацярык на 27 км. Шырыня каля ўваходу 60 км. Глыбіня да 11 м.
У заліў упадае асноўнае рэчышча ракі Кубань. Ля вусця Кубані размяшчаюцца плыткія Курчанскі і Ахтанізаўскі ліманы. Паблізу вусця Кубані знаходзіцца горад Тэмрук. Таксама на заліве размешчаны населеныя пункты Прыазоўскі, Кучугуры, Галубіцкая і інш. Бераг нізінны, парослы чаротам. У паўднёва-заходняй частцы заліва размешчаны востраў Пясчаны.
З сярэдзіны студзеня па сакавік замярзае. У заліве развіта рыбалоўства.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.