From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Станіслававіч Агрызка (1 красавіка 1956, Кіеў, УССР) — украінскі палітык і дыпламат, Міністр замежных спраў Украіны (2007—2009).
Уладзімір Станіслававіч Агрызка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Володимир Станіславович Огризко | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Хандогій[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Іванавіч Тарасюк | ||||||
Пераемнік | Арсеній Пятровіч Яцанюк | ||||||
Нараджэнне |
1 красавіка 1956 (68 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Рэфэрент-перакладчык з нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і англійскай мовамі.
З лютага 2005 года — першы намеснік міністра замежных спраў Барыса Тарасюка. Лічыцца яго аднадумцам, прыхільнікам празаходняга знешнепалітычнага курсу.
30 студзеня 2007 года, пасля адстаўкі Тарасюка, Уладзімір Агрызка быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала негатыўнае стаўленне ва ўладаў Расіі, а расійскі палітолаг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007 года, што «Уладзімір Агрызка ненавідзіць Расію і расіян». Пасля прызначэння міністрам Арсенія Яцанюка Агрызка застаўся яго першым намеснікам.
З 18 снежня 2007 года па 3 сакавіка 2009 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.