From Wikipedia, the free encyclopedia
Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.[1][2] У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.[3]
Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 25 мая 1929 |
Названа ад | Уладзімір Ільіч Ленін |
Афіцыйная мова | руская |
Краіна | |
Размяшчэнне штаб-кватэры | |
Атрыманыя ўзнагароды | |
Дата спынення існавання | 30 студзеня 1992 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
25 чэрвеня 1929 года выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»[4]. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.
У 1930 — 1940-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т. Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.
У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.
На пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова.[5].
У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне[6], якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў[7], доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі[8].
У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце[9], а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук» была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук[10].
У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навук[11].
У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.