From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатх-Халеб[2] (араб. فتح حلب — «вызваленне Алепа») — тактычнае аб’яднанне сірыйскіх паўстанцаў, якія дзейнічалі ў раёне горада Алепа да снежня 2016 года[3]. Групоўка заявіла аб сабе 26 красавіка 2015 года[4][5] . Асноўная мэта — вызваленне Алепа як ад урадавых войскаў, так і ад сіл ІДІЛ[6].
Фатх-Халеб | |
---|---|
араб. فتح حلب | |
| |
З'яўляецца часткай | Сірыйская свабодная армія (2012—2016) |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | правінцыя Алепа |
Сфарміравана | 26 красавіка 2015 |
Саюзнікі |
Вялікабрытанія Францыя ЗША Саудаўская Аравія[1] Турцыя[1] Джэйш аль-Фатх Ахрар аш-Шам Фронт аль-Нусра |
Праціўнікі |
Сірыя Расія Іран Ісламская дзяржава (часам) Сірыйскі Курдыстан |
Колькасць членаў | ~8 000 баевікоў |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі: Бітва за Алепа (2012—2016) |
Па даных амерыканскага Інстытута ваенных даследаванняў на кастрычнік 2015 года, групоўка з’яўляўся адным з галоўных гульцоў у баях за правінцыю Алепа[6]. Вядома, што «Фронт аль-Нусра» ў дзейнасці «Фатх-Халеб» не ўдзельнічаў[7], паколькі супраць узаемадзеяння з арганізацыяй пярэчылі ЗША[8].
На восень 2016 года ў склад групоўкі ўваходзіла 50 атрадаў розных паўстанцаў, як падтрымоўваных заходняй кааліцыяй, так і адкрытых ісламістаў[9]. Сілы Фатх-Халеб таксама процідзейнічалі курдскім апалчэнцам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.