![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/Fortwilliam1828.jpg/640px-Fortwilliam1828.jpg&w=640&q=50)
Форт-Уільям (Індыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Форт-Уільям (англ.: Fort William) — брытанская крэпасць, якая дала пачатак гораду Калькута. Побач з ёй раскінуўся самы вялікі гарадскі парк — Майдан.
Славутасць | |
Форт-Уільям | |
---|---|
![]() | |
22°33′28″ пн. ш. 88°20′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1696 |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Company_rule_calcutta_from_ftwilliam.jpg/640px-Company_rule_calcutta_from_ftwilliam.jpg)
З будаўніцтва ўмацаванняў на Хуглі, адным з рукавоў дэльты Ганга, пачынаецца гісторыя Калькуты. Стары Форт-Уільям быў пабудаваны ў 1696—1706 гадах на сродкі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі як першапачатковая апора брытанскага валадарства ў Індыі. Названы ў гонар караля Вільгельма III.
19 чэрвеня 1756 года бенгальскі наваб Сірадж уд-Даўла захапіў брытанскую крэпасць і пераназваў яе ў Алінагар. У тую ж ноч, з 19 на 20 чэрвеня, у «чорнай яме» было закатавана мноства англічан з ліку палонных, у тым ліку і параненыя.
Пасля бітвы пры Плесі форт быў адваяваны Робертам Клайвам і ў 1758—1781 гадах значна пашыраны на выпадак новага нападу. Гэты новы форт мае форму васьмівугольніка. У 1762—1764 гады працамі кіраваў малады швейцарскі інжынер Палье. Стары форт быў прыстасаваны пад мытню.
У 1772 годзе ў Форт-Уільяме было заснавана Бенгальскае прэзідэнцтва на чале з Уорэнам Гастынгсам.
У 1800 годзе генерал-губернатар Індыі лорд Рычард Уэлслі заснаваў у Форт-Уільяме навучальны і навуковы цэнтр усходазнаўства, які меў дваякую мэту: распаўсюджваць сярод тубыльцаў еўрапейскую адукаванасць і пазнаёміць агентаў Ост-Індскай кампаніі з мовамі, літаратурай, гісторыяй і правамі тых краін, якімі кампанія павінна была кіраваць. Першым яго дырэктарам стаў шатландскі святар, багаслоў, прапаведнік і місіянер Клаўдзій Б'юкенен. Да 1830 года Каледж Форт-Уільяма быў адным з найбольш уплывовых навуковых цэнтраў у Паўночнай Індыі[1][2][3].
Да 1833 года крэпасць заставалася рэзідэнцыяй генерал-губернатара Індыі. У наш час выкарыстоўваецца для патрэб індыйскай арміі.