From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсуа Энглер (фр.: François Englert, нар. 6 лістапада 1932) — бельгійскі фізік-тэарэтык, які спецыялізуецца ў галіне статыстычнай фізікі, квантавай тэорыі поля, касмалогіі, тэорыі струн і супергравітацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Пітэрам Хігсам за адкрыццё базона Хігса.
Франсуа Энглер | |
---|---|
фр.: François Englert | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1932[1][2] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
прэмія Вольфа па фізіцы (2004) прэмія Франкі[d] (1982) прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2013) прэмія ў вобласці фізікі часціц і фізікі высокіх энергій[d] (1997) Прэмія Сакураі[d] (2010) ганаровы доктар Пекінскага ўніверсітэта[d] (21 чэрвеня 2014) ганаровы доктар Эдынбургскага ўніверсітэта[d] (28 чэрвеня 2014) ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана[d] (6 лютага 2015) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (2005) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (13 снежня 2018) honorary doctorate at the Blaise-Pascal university[d] (2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсуа Энглер нарадзіўся ў 1932 годзе ў Этэрбеке (адзін з раёнаў Бруселя) у яўрэйскай сям’і. Падчас нацысцкай акупацыі Бельгіі Энглер, хаваючы сваё яўрэйскае паходжанне, жыў у розных сірочых прытулках і дзіцячых дамах бельгійскіх гарадоў Дзіна, Люстэн, Стумон і, Анвуа-Руён, дзе быў вызвалены амерыканскімі войскамі.
У 1955 годзе Энглер скончыў франкамоўны Брусельскі свабодны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынера-электрамеханіка. Там жа ў 1959 годзе атрымаў ступень PhD ў галіне фізікі. З 1959 па 1961 гады працаваў у Карнельскім універсітэце, быўшы спачатку асістэнтам Роберта Браута, а потым у якасці ад’юнкт-прафесара. Пасля Энглер вярнуўся ў Брусельскі ўніверсітэт, дзе атрымаў прафесарскую пасаду. У 1980 годзе ён сумесна з Робертам Браутам сфармаваў даследчую групу. У 1998 годзе Энглер атрымаў пасаду ганаровага прафесара.
З 2011 года ён займае пасаду запрошанага прафесара ў Чэпменскім універсітэце ў Каліфорніі. Акрамя таго, з 1984 года ён з’яўляецца прафесарам каледжа фізікі і астраноміі Тэль-Авіўскага універсітэта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.