From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсэск Камбо-і-Батле (катал.: Francesc Cambó i Batlle, 2 верасня 1876, Вержэс, Іспанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — каталонскі палітык-кансерватар, заснавальнік і лідар аўтанамістскай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх іспанскіх ўрадах (эканамічнага развіцця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынанняў, звязаных з Каталоніяй, асабліва пераклад грэчаскіх і лацінскіх класічных тэкстаў на каталонскую мову.
Франсэск Камбо-і-Батле | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Francesc Cambó | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 верасня 1876 |
||||||
Смерць |
30 красавіка 1947 (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Mercè Mallol i Codina[d][3] | ||||||
Дзеці | Helena Cambó i Mallol[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | Палітык, адвакат, фінансіст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёна (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталонія, Іспанія. У 1901 годзе заснаваў кансерватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталонскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным з першым, хто прапанаваў аўтаномную сістэму праўлення для Каталоніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зліцця чатырох правінцый у Каталоніі. Ён быў абраны членам парламента Іспаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у іспанскім урадзе — у 1918-1919 гадах міністр эканамічнага развіцця і ў 1921-1922 гадах міністр фінансаў.
У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ён з'ехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.
Камбо памёр у Аргенціне ў 1947 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.