From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны масіў (фр.: Massif Central) — горны масіў у цэнтры і на поўдні Францыі. На ўсходзе аддзелены ад Альпаў глыбокай далінай Роны, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Вышыня да 1886 м (гара Пюі-дэ-Сансі).
Цэнтральны масіў | |
---|---|
фр. Massif Central | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У паўночным і цэнтральным раёнах Цэнтральнага масіву базальтавыя плато з конусамі патухлых вулканаў чаргуюцца з пласкагор’ямі і мерыдыянальна выцягнутымі далінамі рэк басейна Луары, на поўдні — карставыя плато Кос, на паўднёвым усходзе і ўсходзе знаходзіцца шэраг гор і пласкагор’яў (Севены і інш.), са стромкімі прыступкападобнымі схіламі, звернутымі да Ронскай нізіны і ўзбярэжжа Міжземнага мора; на поўначы і паўночным захадзе — пласкагор’і Марван, Лімузен, Мільзаш і інш.
Клімат умераны, акіянічны, з халаднаватым летам і мяккай зімой. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам шыракалістымі лясамі, вышэй за 1200 м — піхтавыя лясы, вышэй за 1400 м — субальпійскія лугі.
Значная частка тэрыторыі асвоена чалавекам (раллі, пашы, вінаграднікі і інш.). Маюцца радовішчы ўрану, каменнага вугалю, мінеральных вод (Вішы і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.