From Wikipedia, the free encyclopedia
Ціверцы — усходнеславянскае племя, якое рассялілася ў IX стагоддзі ў міжрэччы Днястра і Прута, а таксама Дуная, у тым ліку ля Буджакскага ўзбярэжжа Чорнага мора на тэрыторыі сучасных Малдовы і Украіны.
Ціверцы ўпершыню згадваюцца ў Аповесці мінулых гадоў у шэрагу з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі IX стагоддзя: «…улучи и тиверьци седяху бо по Днѣстру, присѣдяху къ Дунаеви; бе множьство ихъ, сѣдяху по Днѣстру оли до моря, и суть гради ихъ и до сего дне…».[1] Асноўным заняткам ціверцаў было земляробства. Рассяліліся ў валашскім арэале. На захадзе іх арэал межаваў з землямі жывёлагадоўчага раманамоўнага насельніцтва (гл. валахі), на ўсходзе — з так званым Дзікім полем, якое ўсё больш запаўняюць качэўнікі цюркскага і мангольскага паходжання.
Ціверцы прымалі актыўны ўдзел у паходах Алега на Царград у 907 годзе і Ігара ў 944 годзе. У сярэдзіне X стагоддзя землі ціверцаў увайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Пасля ўзмацнення феадальнай раздробненасці Русі да XII стагоддзя ціверцам усё цяжэй абараняць рэгіён свайго пражывання ад набегаў печанегаў і полаўцаў. У выніку асноўная іх маса адыходзіць на поўнач, дзе паступова змяшалася з суседнімі славянскімі плямёнамі.
У міжрэччы Днястра і Прута, верагодна, захоўваюцца рэшткі некалькіх груп славянскіх паселішчаў і гарадзішчаў (Алчждар, Екімаўцы, Цароўка, Рудзь і інш.), якія звязваюць з летапіснымі ціверцамі.
Гарадзішчы — амаль круглай формы ўмацавання дыяметрам каля 80 метраў, акружаныя равамі глыбінёй каля 4 метраў і высокімі валамі. У гарадзішчах сабрана мноства прадметаў, ідэнтычных з распаўсюджанымі сярод жыхароў Кіеўскай Русі, а часткай відавочна завезеных з Кіева.
У XIII—XIV стагоддзях рэшткі ціверцаў зліваюцца з хрысціянскім карэнным насельніцтвам раманскага паходжання. Археалагічнымі раскопкамі даследаваны ўмацаванні, жытло, майстэрні рамеснікаў і т.п. На поўнач, нашчадкі ціверцаў меркавана сталі праз некалькі сот гадоў часткай украінскага народа, а іх крайняя заходняя частка (Малдова, Букавіна) паступова раманізавалася.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.