Дзеючы Вулкан ( Камчацкі край, Расея ) From Wikipedia, the free encyclopedia
Шывелу́ч[2] (руск.: Шивелу́ч[3]) — дзеючы вулкан на поўначы Камчаткі (Расія).
Шывелуч | |
---|---|
руск. Шивелуч | |
56°38′10″ пн. ш. 161°18′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Камчатка, Далёкаўсходняя федэральная акруга |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2014 |
Вышыня вяршыні | 3283 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вулкан размешчаны за 50 км ад пасёлка Ключы, за 450 км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі[1]. Вышыня вулкана 3283 м[1][3]. Складзены з андэзітаў, дацытаў і базальтаў. Прыкладны ўзрост складае 60—70 тыс. гадоў[1]. Вывяржэнні частыя. На схілах лясы і зараснікі кедравага сланіку.
11 красавіка 2023 года ў 00.54 па мясцовым часе адбылося вывяржэнне, попел дасягнуў вышыні не менш за 16 кіламетраў[4]. Адбыўся найбуйнейшы за 60 гадоў попелапад[5]. Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расіі прысвоіла вывяржэнню «чырвоны» (максімальны) код небяспекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.