From Wikipedia, the free encyclopedia
Эміліа Дэ Бона (італ.: Emilio De Bono; 19 сакавіка 1866, Касана-д’Ада, каля Мілана, Італія — 11 студзеня 1944, Верона, Італія) — італьянскі ваенны дзеяч, маршал Італіі (1936).
Эміліа Дэ Бона | |
---|---|
Emilio De Bono | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1944[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Італія |
Род войскаў | Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Італіі[d] |
Званне | Маршал Італіі (28 лістапада 1936) |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзельнік ваенных дзеянняў у Эрытрэі (1887) і ў Лівіі (1911).
У Першую сусветную вайну з 1915 камандаваў 15-м палком берсальераў, затым узначальваў штаб П корпуса, камандаваў брыгадамі «Трапані» і «Савана», 38-й дывізіяй (1916), IX корпусам (1918).
У 1919 годзе далучыўся да сфарміраванага Беніта Мусаліні «Саюзу ветэранаў» і хутка заняў у ім кіруючыя пазіцыі. У кастрычніку 1922 года выбраны квадрумвірам, членам «камітэта чатырох», якому даручана ваеннае кіраўніцтва фашысцкімі сквадрыстамі. Адзін з галоўных ініцыятараў і кіраўнікоў «Паходу на Рым».
З 11 лістапада 1922 па 11 лістапада 1923 года займаў пасаду Генеральнага дырэктара грамадскай бяспекі. З 1 сакавіка 1923 — сенатар. З 11 лістапада 1923 па 20 снежня 1923 года займаў пасаду Генерал-інтэндант паліцыі, а з 20 снежня 1923 па 18 чэрвеня 1924 — Глава Паліцыі. У 1923 залічаны ў фашысцкую міліцыю, 1-ы камандуючы.
З 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 — генерал-губернатар Трыпалітаніі. Камандуючы каланіяльнымі войскамі ў Трыпалітаніі з 3 ліпеня 1925 па 18 снежня 1928 года. 18 снежня 1928 — 12 верасня 1929 — намеснік Міністра калоній.
З 22 ліпеня 1928 года — дзяржаўны міністр. 12 верасня 1929 — 17 студзеня 1935 — Міністр калоній. З 18 студзеня 1935 па 27 лістапада 1935 — Вярхоўны камісар Італьянскай Усходняй Афрыкі
З 3 красавіка 1935 па 27 лістапада 1935 — Камандуючы войскамі ва Усходняй Афрыцы. Кіраваў ваеннымі аперацыямі італьянскай арміі ў Эфіопіі, у яго падпарадкаванні знаходзіліся галоўныя сілы італьянскай арміі — 4 армейскіх карпусы. Нягледзячы на поўную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, пацярпеў паражэнне і быў заменены П. Бадолья.
1939—1940 — Інспектар Заморскіх войскаў. У 1940—1941 камандаваў групай армій «Поўдзень», у склад якой увайшлі 3-я армія генерала К. Джэлоза, 2 армейскія карпусы і Албанская група. Пасля гэтага застаўся толькі членам Вялікага фашысцкага савета (ВФС).
З 1943 года — інспектар замежных фарміраванняў. На пасяджэнні Вялікага фашысцкага савета 25 ліпеня 1943 года прагаласаваў за адстаўку Мусаліні. Быў арыштаваны немцамі і на працэсе ў Вероне прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны з кулямёта, апошнімі словамі былі: «Жыве Італія!» (італ.: Viva l'Italia!).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.