From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́рый Віта́льевіч Луцэ́нка (укр.: Юрій Віталійович Луценко, нар. 14 снежня 1964 года) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З лютага 2005 па снежань 2006 — міністр унутраных спраў Украіны (ва ўрадах Юліі Цімашэнка, Юрыя Еханурава ды Віктара Януковіча). З 19 снежня 2007 па 29 студзеня 2010 года — Міністр унутраных спраў у другім урадзе Юліі Цімашэнка.
Юрый Вітальевіч Луцэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Юрій Віталійович Луценко | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Пятровіч Цушко | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Міхайлавіч Клюеў (в.а.) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Васільевіч Білаконь | ||||||
Пераемнік | Васіль Пятровіч Цушко | ||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1964 (59 гадоў) |
||||||
Бацька | Віталь Іванавіч Луцэнка (1937—1999) | ||||||
Маці | Жук Вера Міхайлаўна (1936) [2] | ||||||
Жонка | Ірына Сцяпанаўна Луцэнка (1966) [2] | ||||||
Дзеці | Аляксандр (1989) і Віталь (1999) | ||||||
Партыя | Третя Українська Республіка | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Украіны | ||||||
Званне | State Counselor of Justice of Ukraine[d] і капітан | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
26 снежня 2010 года арыштаваны Генеральнай пракуратурай Украіны ды знаходзіцца пад следствам па абвінавачанні ў растраце дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах [3].
Хуткі ўзлёт у палітыцы маладога інжынера (1989—1994 — майстар участка, начальнік тэхбюро цэха, галоўны канструктар ровенскага завода «Газатрон») непасрэдна звязаны з палітычнай дзейнасцю яго бацькі — Віталя Іванавіча Луцэнкі, які, займаючы розныя кіруючыя пасады, неаднаразова абіраўся дэпутатам Ровенскага гарадскога і абласнога саветаў, з лістапада 1990 па верасень 1991 года быў першым сакратаром Ровенскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Украіны, у 1993 годзе, пасля аднаўлення дзейнасці КПУ, зноў узначаліў абкам і стаў членам ЦК КПУ. У сакавіку 1994 года бацька Юрыя Луцэнка быў абраны народным дэпутатам Украіны. Вось з гэтага моманту і пачаўся актыўны рост палітычнай кар’еры сына.
У 1991 годзе Юрый Луцэнка ўступіў у Сацыялістычную партыю Украіны.
З 1994 — намеснік кіраўніка Ровенскай абласнога савета, з 1996 — начальнік камітэта эканомікі Ровенскай абласной адміністрацыі.
Луцэнка быў намеснікам міністра навукі і тэхналогій, памочнікам прэм’ер-міністра, сакратаром палітсавета Сацыялістычнай партыі Украіны, памочнікам-кансультантам лідара СПУ Аляксандра Мароза.
Лічыцца, што Луцэнка ўзначальваў «правае крыло» Сацпартыі, выступаючы за супрацоўніцтва з некамуністычнай апазіцыяй Кучмы, у процівагу Ёсіфу Вінскаму, які выступаў за падтрымку Камуністычнай партыі Украіны.
Са снежня 2000 года Луцэнка — адзін з лідараў украінскай апазіцыі.
У 2002 быў абраны ў Вярхоўную раду.
Адзін з арганізатараў вулічных акцый пратэсту падчас правядзення акцый «Украіна без Кучмы» пасля «касетнага скандалу» ў 2000, 2002 і «Аранжавай рэвалюцыі» 2004 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.