аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Яно́ва[1] (трансліт.: Janova, руск.: Яново) — аграгарадок у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стаўбунскага сельсавета.
Аграгарадок
Янова
|
Ваколіцы аграгарадка былі заселяны са стараажытных часоў, пра што сведчаць археалагічныя помнікі.
У 1789 г. належала арандатару Казіміру Вішынскаму. У 1886 г. у вёсцы 149 двароў; працаваў ветраны млын. З 1906 г. працавала народнае вучылішча (настаўнік Д. П. Прасаловіч). У 1910 г. 183 двары, 1806 дзесяцін ворнай зямлі. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча» (першы старшыня А. С. Ганчароў), у якой увайшлі 21 двор і 81 жыхар. У 1941 г. 180 двароў. У 1969 г. 195 двароў. Працавала сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 магазіны. У 1997 г. 208 двароў.
Да 27 снежня 2022 года Янова з’яўлялася цэнтрам Яноўскага сельсавета[2].
Праз аграгарадок праходзяць дзве аўтадарогі Н4674 «Стаўбун — Янова — Расуха» і Н4703 «Янова — Лазараў». Працуе аддзяленне паштовай сувязі, ДУА «Яноўскі дзіцячы сад – базавая школа Веткаўскага раёна».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.