вёска ў Варонаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Яроміна (трансліт.: Jaromina, руск.: Ерёмино) — вёска ў Варонаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, на аўтадарозе Р21 Віцебск — Лёзна — мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Назва вёскі паходзіць ад прозвішча Яромін. Плошча 135,2136 га[1].
Вёска
Яроміна
|
У канцы XIX ст. вядома як паштовая станцыя і хутар у складзе маёнтка Друкава ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. хутар (1 двор) належаў памешчыку Заблоцкаму. У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Каралёўскага сельсавета, у 1939—1954 гадах яго цэнтр. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1939 г. у Яроміна пераселены жыхары хутара Тропы. У 1941 г. у вёсцы 65 двароў, 275 жыхароў. У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 29 двароў і 25 мірных жыхароў. Вывезена ў Германі 10 чалавек. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 6. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У 1969 г. тут 59 двароў, 167 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 г. 115 двароў, 258 жыхароў.
У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Яроміна». Тут працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, ФАП, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.