From Wikipedia, the free encyclopedia
Яса́чная (руск.: Яса́чная[2], якуцк.: Дьаһаак) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Магаданскай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.
Ясачная | |
---|---|
руск. Ясачная, як. Дьаһаак | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 490 км |
Басейн | 35 900 км² |
Расход вады | 329[1] м³/с (за 80 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | адгор’і хрыбта Чэрскага |
• Вышыня | 850–900[1] м |
• Каардынаты | 63°30′37″ пн. ш. 150°23′04″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Месцазнаходжанне | Зыранка |
• Каардынаты | 65°43′49″ пн. ш. 150°54′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магаданская вобласць, Якуція |
Код у ДВР | 19010100412119000032359 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 490 км (разам з ракой Правая Ясачна). Плошча вадазбору 35 900 км². Сярэдні расход вады за 80 км ад вусця (каля сяла Нелемнае) складае 329[1] м³/с, аб’ём сцёку 10,384[1] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Ясачная і Левая Ясачная на ўсходніх адгор’ях хрыбта Чэрскага, на вышыні 850—900 м над узроўнем мора[1]. Пасля выхаду з гор (за 52 км ад вытоку[1]) рака працякае па Калымскай нізіне. Упадае ў Калыму каля пасёлка Зыранка. У межах Калымскай нізіны рэчышча пераважна звілістае, месцамі разгаліноўваецца на рукавы. У нізоўі шырыня рэчышча дасягае 300—400[1] м, поймы — да 8[1] км. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае Ясачная ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня. Суднаходная на 55 км ад вусця[3].
Прытокі: Левая Ясачная, Эрген, Эльгенчэк (Эльгенчак), Папоў, Чайка, Яалбыга, Барагы, Тыэл, Туманы, Старца, Новы, Неру, Ізульдзі (Ігульдзі), Амулёўка, Расоха, Ганюха і іншыя рэкі і ручаі[3].
У басейне Ясачнай каля 2500 азёр агульнай плошчай 306 км²[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.